Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фразёр, ✂, м.

Чалавек, які любіць фразу (у 2 знач.), напышлівыя, пустыя прамовы.

|| ж. фразёрка, ✂.

|| прым. фразёрскі, ✂.

фразёрства, ✂, н.

Пустаслоўе, любоў, схільнасць да фразы (у 2 знач.).

фразёрстваваць, ✂; незак.

Займацца фразёрствам.

фразіраваць, ✂; незак. (спец.).

Выдзяляць у вымаўленні або выкананні выразныя месцы фраз (у 3 знач.).

|| наз. фразіроўка, ✂.

фрак, ✂, м.

Парадны мужчынскі сурдут з выразанымі спераду поламі і доўгімі вузкімі фалдамі ззаду.

|| прым. фрачны, ✂.

фракцыя​1, ✂, ж.

Група членаў якой-н. партыі ў парламенце, грамадскай арганізацыі або адасобленая групоўка ўнутры арганізацыі, партыі.

|| прым. фракцыйны, ✂.

|| наз. фракцыйнасць, ✂.

фракцыя​2, ✂, ж. (спец.).

Частка вадкай сумесі, сыпучага або кускавога матэрыялу, аддзеленая па якой-н. адзнацы.

|| прым. фракцыйны, ✂.

фрамуга, ✂, ж.

Верхняя адкідная створка акна ці дзвярэй.

|| прым. фрамужны, ✂.

  • Фрамужнае шкло.

франдзёр, ✂, м.

  1. Удзельнік фронды (у 1 знач.).

  2. перан. Той, хто франдзіруе, выказвае незадаволенасць чым-н.

    • Ён — ф. увогуле.

|| прым. франдзёрскі, ✂.

франдзёрства, ✂, н. (уст. кніжн.).

Незадаволенасць кім-, чым-н., якая выяўляецца ў імкненні супярэчыць каму-н., чаму-н., крытыкаваць каго-, што-н.