Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бу́хта, , ж.

Невялікі марскі заліў, прыгодны для стаянкі судоў.

  • Ціхая б.

бухто́рыць, ; незак. (разм.).

Узнімаць, настройваць каго-н. на якія-н. дзеянні.

  • Пачалі народ б.

бу́хты-бара́хты:

  • з бухты-барахты — ні з таго, ні з сяго, неабдумана.

буцве́ць, ; незак.

Трухлець, гнісці, прэць.

  • Буцвее вопратка ад доўгага ляжання.

|| зак. збуцвець, .

|| наз. буцвенне, .

буці́ць, ; незак. (спец.).

Рабіць бутавую кладку, выкладваць бутам.

  • Б. катлаван.

|| зак. забуціць, .

бу́цы, , ж.

Чаравікі з шыпамі на падэшвах для гульні ў футбол.

буч, , м.

Рыбалоўная снасць, сплеценая звычайна з лазовых дубцоў у выглядзе вузкага круглага каша з лейкападобным уваходам.

бу́ча, , ж. (разм.).

Шум, перапалох, скандал.

  • Падняць бучу.

бучны́, .

  1. Які мае буйную сакавітую зеляніну (пра расліны).

    • Б. клён.
  2. Пра рысы твару: прыкметны.

    • Дзіця малое, а тварык б.

|| наз. бучнасць, .

бушава́ць, ; незак.

  1. Бурна, імкліва выяўляць сваю разбуральную сілу (пра вецер, агонь, ваду).

    • Полымя бушуе.
    • Бушуюць хвалі.
  2. перан. Буяніць, бурна выказваць сваё незадавальненне (разм.).

    • Чаго ты бушуеш?

|| наз. бушаванне, .