Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

блюз, , м.

Джазавая музыка, якая адлюстроўвае лад і рытмы павольных лірычных песень амерыканскіх неграў, а таксама парны танец у рытме такой музыкі.

  • Музыка ў стылі блюза.
  • Танцавальны б. (павольны факстрот).

|| прым. блюзавы, .

блюзне́р, , м.

Чалавек, які займаецца блюзнерствам.

|| ж. блюзнерка, .

блюзне́рства, , н.

Зневажанне бога, святых, увогуле ўсяго дарагога, паважанага, а таксама зневажальныя словы.

|| прым. блюзнерскі, .

  • Блюзнерскія словы.

блю́мінг, , м.

Магутны пракатны стан, прызначаны для абціскання сталёвых зліткаў вялікага папярочнага сячэння.

|| прым. блюмінгавы, .

бля́клы, .

Які страціў яркасць афарбоўкі, свежасць.

  • Б. колер.
  • Бляклая трава.

|| наз. блякласць, .

бля́кнуць, ; незак.

  1. Траціць яркасць, свежасць афарбоўкі; рабіцца невыразным.

    • Блякнуць краскі лета.
    • Блякнуць вочы.
  2. перан. Траціць яркасць, сілу ўздзеяння.

    • Блякнуць успаміны.

|| зак. паблякнуць, .

бля́мкаць, ; незак. (разм.).

Бразгаць чым-н. металічным.

  • Б. клямкай.

|| зак. заблямкаць, .

|| аднакр. блямкнуць, .

|| наз. блямканне, .

бляск, , м.

  1. Яркае, асляпляльнае святло; водбліск.

    • Асляпляльны б.
    • Начысціць боты да бляску.
    • Б. лыжак.
  2. Святло ў вачах як выражэнне ўнутранага стану.

    • Б. вачэй.
  3. перан. Пра яркае выяўленне чаго-н.

    • Б. таленту.

    • 3 бляскам (разм.) — вельмі добра, выдатна.

блясна́, , ж.

Прылада для рыбы ў выглядзе бліскучай металічнай бляшкі, да якой прымацоўваецца кручок.

бля́ха, , ж.

  1. Тонкае ліставое жалеза.

    • Накрыць хату бляхай.
  2. Металічная пласцінка з надпісам або нумарам, якая сведчыць аб пасадзе таго, хто яе носіць.

    • Б. на грудзях.
  3. Тонкі ліст жалеза з загнутымі краямі, на якім пякуць або смажаць што-н.

|| памянш. бляшка, .

|| прым. бляшаны, .