Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

блішча́сты, .

Які мае гладкую, бліскучую паверхню, адбівае прамяні святла.

  • Блішчастыя гузікі.

блішча́ць, ; незак.

  1. Свяціцца або адсвечваць роўным святлом.

    • Боты блішчаць.
    • Возера блішчыць (разм.).
  2. Свяціцца (пра вочы).

    • Вочы блішчаць ад радасці.

    • Блішчаць вачамі (разм.) — маўкліва прасіць што-небудзь, выказваць жаданне позіркам.

блок1, , м.

Аб’яднанне дзяржаў, партый, арганізацый, груповак для сумесных дзеянняў.

  • Палітычны б.

|| прым. блокавы, .

блок2, , м.

  1. Частка якой-н. пабудовы, машына і пад., якая сама складаецца з дэталей.

    • Б. цыліндраў.
  2. Штучна зроблены з бетоннай сумесі будаўнічы матэрыял у выглядзе вялікай цагліны.

    • Шлакабетонны б.
  3. Комплекс будынкаў аднолькавага прызначэння.

    • Хірургічны б.

|| прым. блочны.

  • Блочнае будаўніцтва.

блудзі́ць1, ; незак.

Страціўшы арыенціроўку, блукаць па лесе, у незнаёмым месцы ў пошуках правільнага выйсця.

  • Хто пытае, той не блудзіць (прыказка).

|| зак. заблудзіць, .

блудзі́ць2, ; незак. (разм.).

Распуснічаць.

блудлі́вы, .

  1. Распусны.

  2. Пракудлівы, зладзеяваты (разм.).

    • Блудлівая кошка.

блудні́ца, , ж. (уст.).

Жанчына лёгкіх паводзін.

блу́дны1 :

  • блудны сын — пра непакорнага сына, які пайшоў з бацькоўскага дому, а пасля блукання па свеце з раскаяннем вярнуўся да бацькі (з евангельскай прытчы), а таксама наогул пра легкадумнага, свавольнага чалавека, які раскаяўся ў сваіх памылках.

блу́дны2, (разм.).

Распусны ў палавых адносінах; непрыстойны.

  • Блудныя жарты.