Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вадапла́ўны, ✂:

  • вадаплаўныя птушкі — агульная назва птушак, якія жывуць на вадзе.

вадапо́й, ✂, м.

  1. Месца на рацэ, возеры і інш., дзе пояць жывёлу і куды прыходзяць піць звяры.

  2. Паенне жывёлы вадой.

|| прым. вадапойны, ✂.

вадаро́д, ✂, м.

Хімічны элемент, самы лёгкі газ, які ў злучэнні з кіслародам утварае ваду.

|| прым. вадародны, ✂.

  • Вадародная бомба (разнавіднасць атамнай бомбы).

вадаскі́д, ✂, м.

Гідратэхнічнае збудаванне для спуску лішняй вады з вадасховішчаў.

  • Запасны е.

|| прым. вадаскідны, ✂.

вадаспа́д, ✂, м.

Імклівы паток вады, што спадае са стромага ўступа ў рэчышча ракі.

  • Горны в.

|| прым. вадаспадны, ✂.

вадаспу́ск, ✂, м.

Труба ў плацінах і вадасховішчах для спуску вады.

|| прым. вадаспускны, ✂.

вадасхо́вішча, ✂, н.

Штучны вадаём для збору і захавання вады.

|| прым. вадасховішчны, ✂.

вадасцёк, ✂, м.

Збудаванне для адводу, сцёку вады, а таксама пакатае месца, па якім сцякае вада.

|| прым. вадасцёкавы, ✂.

  • Вадасцёкавая труба.

вадатру́бны, ✂:

  • вадатрубны кацёл — паравы кацёл, у якім вада награваецца, праходзячы па трубах.

вадзі́цель, ✂, м.

Той, хто кіруе самаходнай машынай.

  • В. тралейбуса.
  • В. таксі.

|| прым. вадзіцельскі, ✂.

  • Вадзіцельскія правы.