Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ятрышнік, , м.

Травяністая шматгадовая расліна сямейства архідных, клубні якой выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

|| прым. ятрышнікавы, .

яўка, , ж.

  1. гл. явіцца.

  2. Месца, дзе адбываюцца канспіратыўныя сустрэчы, а таксама сама сустрэча або ўмоўны знак пры сустрэчы.

    • Ведаць яўку.
    • Даць каму-н. яўку.

яўны, .

  1. Не скрыты, адкрыты,

    • Я. вораг.
  2. Зусім відавочны.

    • Яўнае парушэнне закона.
    • Ён яўна (прысл.) памыляецца.

|| наз. яўнасць, .

яўрэі, , м.

  1. Агульная этнічная назва народа, што гістарычна ўзыходзіць да старажытных семіцкіх плямёнаў (старажытных яўрэяў) і жыве цяпер у розных краінах свету агульным жыццём з астатнім насельніцтвам гэтых краін.

  2. Асноўнае насельніцтва дзяржавы Ізраіль.

|| ж. яўрэйка, .

|| прым. яўрэйскі, .

яфрэйтар, , м.

Другое ў парадку старшынства (пасля радавога) званне салдата, а таксама салдат, які мае гэта званне.

|| прым. яфрэйтарскі, .

яхант, , м.

Старая назва каштоўных камянёў рубіну, сапфіру і інш.

|| прым. яхантавы, .

яхідна, , ж.

  1. Невялікая млекакормячая жывёліна, пакрытая іголкамі і поўсцю, водзіцца ў Аўстраліі і на астравах Ціхага акіяна.

  2. Ядавітая аўстралійская змяя сямейства аспідаў.

  3. перан. Пра злога, каварнага чалавека (разм.).

яхіднічаць, ; незак. (разм.).

Злосна іранізаваць, з’едліва насміхацца з каго-н.

|| зак. з’яхіднічаць, .

яхідны, .

Каварны, з’едлівы.

  • Я. чалавек.
  • Я. позірк.

|| наз. яхіднасць, .

яхідства, , н.

Злосць, з’едлівасць, каварства.