Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ярка1, , ж.

Маладая авечка, якая яшчэ не ягнілася.

|| памянш. ярачка, .

ярка2, , ж. (разм.).

Яравая пшаніца.

ярка... і ярка-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) яркі (у 1 знач.), з яркім, напр. яркавокі, яркасвятлівы;
  • 2) яркі (у 2 знач.), напр. яркаафарбаваны, ярка-стракаты, ярка-чырвоны.

яркі, .

  1. Які вылучае моцнае святло, асляпляльны, зіхатлівы.

    • Яркае святло.
    • Я. агонь.
    • Яркае сонца.
    • Ярка (прысл.) гарэць.
  2. Пра колер: рэзкі па чысціні і свежасці тону.

    • Я. колер.
    • Яркая зеляніна.
  3. перан. Выдатны ў якіх-н. адносінах.

    • Я. талент.
    • Яркая дата.
    • Ярка (прысл.) адлюстраваць.

|| наз. яркасць, .

ярлык, , м.

  1. У 13—15 стст. на Русі: грамата, пісьмовы загад ханаў Залатой Арды.

  2. Лісток на чым-н. з указаннем назвы, колькасці, месца вырабу, нумара і пад.

    • Багажны я.
    • Бутэлечны я.
  3. перан. Шаблонная, стандартная (звычайна адмоўная), надта кароткая характарыстыка, ацэнка каго-, чаго-н.

    • Гатовыя ярлыкі.
    • Прыклеіць я. каму-н.

|| памянш. ярлычок, .

|| прым. ярлычны, .

ярмо, , н.

  1. Драўляны хамут для рабочай буйной рагатай жывёлы.

  2. адз., перан. Няволя, прыгнёт, уціск (высок.).

    • Вызваліцца ад каланіяльнага ярма.

|| прым. ярэмны, .

ярмолка, , ж.

Маленькая мяккая круглая шапачка без аколышка.

ярус, , м.

  1. Рад гарызантальнага размяшчэння прадметаў адзін над другім.

    • Дошкі складзены ў пяць ярусаў.
  2. Адзін з сярэдніх або верхніх паверхаў у глядзельнай зале.

    • Ложа другога яруса.
  3. Рыбалоўная снасць у выглядзе доўгай вяроўкі з кручкамі (спец.).

  4. Пласт зямной кары (спец.).

|| прым. ярусны, .

ярчэць, ; зак.

Станавіцца больш яркім, ззяць, зіхацець.

  • Зоркі ярчэюць у цемры.
  • Зрок ярчэе (перан. становіцца больш выразным).

|| зак. паярчэць, .

яршысты, .

  1. Шчаціністы, віхрасты, які тырчыць угару (пра валасы).

    • Яршыстыя бровы.
  2. перан. Няўступчывы, задзірысты.

    • Я. хлопец.

|| наз. яршыстасць, .