Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

янот, ✂, м.

Пушны звярок з цёмна-жоўтым каштоўным футрам, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. янотавы, ✂.

янтар, ✂, м.

Скамянелая смала жоўтага колеру (звычайна празрыстая), якая ўжыв. для вырабу розных аздоб, дробных каштоўных вырабаў; бурштын.

  • Пярсцёнак з янтаром.

|| прым. янтарны, ✂.

  • Янтарныя пацеркі (з янтару).
  • Я. колер (залаціста-жоўты).

янтарна-...

Першая частка складаных слоў са знач. з янтарным, празрыста-жоўтым адценнем, напр. янтарна-аранжавы, янтарна-жоўты, янтарна-карычневы.

янычары, ✂, м.

Прывілеяваная пяхота ў султанскай Турцыі, якая выкарыстоўвалася звычайна ў якасці паліцэйскіх, карных войск.

|| прым. янычарскі, ✂.

японцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Японіі.

|| ж. японка, ✂.

|| прым. японскі, ✂.

яр, ✂, м.

Круты бераг, роў, лагчына.

  • Глыбокі я.

яравізаваць, ✂; зак. і незак.

Падвергнуць (-вяргаць) насенне апрацоўцы, якая паскарае працэс яго росту і выспявання.

|| наз. яравізацыя, ✂.

яравы, ✂.

  1. Пра злакі: які высяваецца вясной і выспявае летам ці восенню ў год сяўбы.

    • Яравая пшаніца.
    • Уборка яравых (наз.).
  2. Засеяны такімі злакамі.

    • Я. палетак.

яранга, ✂, ж.

Пераноснае жыллё з канічным дахам у некаторых народаў паўночна-ўсходняй Сібіры.

  • Я. аленяводаў.

|| прым. ярангавы, ✂.

ярд, ✂, м.

Англійская мера даўжыні, роўная 91,44 см.