Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ялавець, ✂; незак.

  1. Заставацца ў стане ялаўкі.

  2. Ляжаць аблогай, не апрацоўвацца (пра зямлю, глебу).

ялавіна, ✂, ж.

Зямля, не араная некалькі гадоў запар, аблога.

|| прым. ялавінны, ✂.

ялавіца, ✂, ж.

Ялавая карова.

ялавічына, ✂, ж.

Мяса каровы як ежа.

|| прым. ялавічны, ✂.

ялавы, ✂.

  1. Пра самак сельскагаспадарчых жывёл: бясплодны, неаплоднены.

    • Ялавая карова.
  2. Пра скуру і вырабы з яе; са скуры маладой каровы.

    • Ялавыя боты.

|| наз. ялавасць, ✂.

ялаўка, ✂, ж.

Тое, што і ялавіца.

ялей, ✂, м.

Аліўкавы алей, які выкарыстоўваецца ў царкоўным ужытку.

|| прым. ялейны, ✂.

ялік, ✂, м.

Невялікая шлюпка з адной ці дзвюма парамі вёсел.

|| прым. ялікавы, ✂ і ялічны, ✂.

яліна, ✂, ж.

Высокая елка.

ялкавець, ✂; незак.

Станавіцца ялкавым на смак.