Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

яршыцца, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца яршыстым (у 2 знач.), задзірлівым, праяўляць гарачнасць.

  • У густым голлі грушы яршыліся вераб’і.

ярына, ✂, ж.

Аднагадовыя сельскагаспадарчыя культуры, якія высяваюцца вясной і выспяваюць летам ці восенню ў год сяўбы.

  • Пасеяць ярыну.

ярысты, ✂.

З вялікай колькасцю яроў, пасечаны ярамі.

  • Ярыстая мясцовасць.

|| наз. ярыстасць, ✂.

ярыца, ✂, ж.

Яравое жыта.

ясак, ✂, м.

Натуральны падатак у Рускай дзяржаве, які збіралі на карысць казны з народаў Паволжа, Сібіры і Далёкага Усходу.

|| прым. ясачны, ✂.

ясакар, ✂, м.

Разнавіднасць таполі (чорная таполя), а таксама драўніна гэтага дрэва.

|| прым. ясакаравы, ✂.

ясакарнік, ✂, м., зб.

Зараснік ясакару.

ясень, ✂, м.

Дрэва сямейства маслінавых з перыстым лісцем і цяжкай пруткай драўнінай, а таксама драўніна гэтага дрэва.

|| прым. ясянёвы, ✂.

яскравы, ✂.

  1. Выразны, ясны, яркі.

    • Яскравыя фарбы.
    • Яскравае сонца.
  2. перан. Пераканаўчы, яркі.

    • Яскравае сведчанне чаго-н.
    • Я. прыклад.

|| наз. яскравасць, ✂.

яслі, ✂.

  1. Кармушка для жывёлы ў выглядзе вузкай унізе скрынкі ці рашоткі, нахільна прымацаванай да сцяны.

  2. Выхаваўчая ўстанова для самых маленькіх дзяцей, дзе яны знаходзяцца ў час працы бацькоў.

    • Дзіцячыя я.
    • Адвесці дзіця ў я.

|| прым. ясельны, ✂.

  • Я. ўзрост (да трох гадоў).