Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

яхкаць, ✂; незак.

Брахаць у час пагоні за зайцамі (пра сабаку).

|| наз. яхканне, ✂.

яхт... і яхт-...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да ваджэння яхтаў, да паруснага спорту, напр. яхт-клуб, яхт-клубавец.

яхта, ✂, ж.

  1. Вялікая і лёгкая спартыўная парусная лодка.

    • Гоначная я.
  2. Невялікае судна для прагулак, спорту.

    • Маторная я.

|| прым. яхтавы, ✂.

яхтсмен, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца парусным спортам.

|| ж. яхтсменка, ✂.

|| прым. яхтсменскі, ✂.

яхт-клуб, ✂, м.

Спартыўная арганізацыя, якая займаецца водным, пераважна парусным спортам.

|| прым. яхт-клубаўскі, ✂.

яць, ✂, м.

Назва літары «Ѣ», якая абазначана ў старажытнасці асаблівы гук, які пазней супаў з «е».

◊

  • На яць (разм. жарт.) — вельмі добра, як патрабуецца.

    • Выканаць што-н. на яць.

ячаства, ✂, н. (разм. іран.).

Бесцырымоннае высоўванне на першы план самога сябе, свайго «я» як праяўленне эгаізму.

ячмень​1, ✂, м.

Расліна сямейства злакавых, звычайна яравы.

|| прым. ячменны, ✂ і ячны, ✂.

  • Ячменная (і ячная) мука.

ячмень​2, ✂, м.

Гнойнае запаленне тлушчавых залоз павек.

ячнішча, ✂, н.

Поле, з якога сабралі ячмень ​1.