Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эмпірыя, , ж. (кніжн.).

  1. Чалавечы вопыт увогуле, успрыманне ўсяго знешняга органамі пачуццяў.

  2. Назіранне ў натуральных умовах у адрозненне ад эксперыменту.

|| прым. эмпірычны, .

эмпірыякрытыцызм, , м.

Суб’ектыўна-ідэалістычны напрамак у філасофіі і метадалогіі навукі канца 19 — пачатку 20 стст., які адмаўляе аб’ектыўнае існаванне матэрыяльнага свету і разглядае яго як з’яву свядомасці і спалучэнне адчуванняў індывіда.

эму, нескл., м.

Вялікая птушка атрада казуараў, падобная да страуса.

эмульсія, , ж. (спец.).

  1. Вадкасць з узважанымі ў ёй часціцамі іншай вадкасці.

  2. Святлоадчувальны слой на фотапласцінках, фота- і кінаплёнцы.

|| прым. эмульсійны, .

эмфаза, , ж. (спец.).

  1. У літаратуры: узмацненне эмацыянальнай выразнасці мовы, якое дасягаецца зменай інтанацыі і выкарыстаннем парадку слоў і розных рытарычных фігур.

  2. У лінгвістыцы: спосаб артыкуляцыі, які стварае напружанасць у гучанні некаторых зычных гукаў.

|| прым. эмфатычны, .

  • Э. націск.

эмфізема, , ж. (спец.).

Хваробатворнае скапленне паветра ў якіх-н. органах, тканках.

  • Э. лёгкіх.
  • Тканкавая э.

|| прым. эмфізематозны, .

эндакрыналогія, , ж.

Навука аб залозах унутранай сакрэцыі і захворваннях, звязаных з парушэннем іх функцый.

|| прым. эндакрыналагічны, .

эндакрынны, .

Які мае адносіны да залоз унутранай сакрэцыі.

  • Эндакрынныя залозы.

эндакрынолаг, , м.

Урач, спецыяліст па эндакрыналогіі.

эндаскапія, , ж. (спец.).

Медыцынскае абследаванне пры дапамозе эндаскопа.

  • Э. лёгкіх.

|| прым. эндаскапічны, .

  • Э. агляд.