Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эліксір, ✂, м.

Моцны настой на спірце, кіслотах і пад., ужываецца ў медыцыне, касметыцы.

  • Рамонкавы э.
  • Жыццёвы э. (чарадзейны напітак, які імкнуліся атрымаць алхімікі для таго, каб захаваць маладосць; таксама перан. пра тое, што бадзёрыць, дае тонус жыццю).

|| прым. эліксірны, ✂.

элінг, ✂, м. (спец.).

  1. Памяшканне на беразе, дзе будуецца ці рамантуецца корпус судна.

  2. Памяшканне для дырыжабляў і аэрастатаў.

  3. Спецыяльнае памяшканне для спартыўных суднаў, вёслаў і інш. інвентару.

|| прым. элінгавы, ✂.

эліны, ✂, м.

Назва старажытных грэкаў.

|| ж. элінка, ✂.

|| прым. элінскі, ✂.

эліпс, ✂, м.

  1. У матэматыцы: замкнёная крывая, якая атрымліваецца перасячэннем канічнай паверхні плоскасцю.

  2. Тое, што і эліпсіс.

|| прым. эліптычны, ✂.

  • Эліптычная арбіта.

эліпсіс, ✂, м.

У мовазнаўстве: рытарычная фігура, якая заключаецца ў пропуску якога-н. члена сказа, што лёгка падразумяваецца.

|| прым. эліптычны, ✂.

эліта, ✂, ж., зб.

  1. Лепшыя расліны, насенне або жывёлы, якія па сваіх якасцях найбольш прыгодныя для далейшага развядзення.

  2. Лепшыя прадстаўнікі грамадства або якой-н. часткі.

    • Навуковая э.

|| прым. элітны, ✂ і элітарны, ✂.

  • Элітнае насенне.
  • Элітарная культура.

эльф, ✂, м.

У германаскандынаўскай міфалогіі: дух прыроды, казачная істота, добразычлівая да людзей.

  • Жылі ў тым лесе эльфы і феі...

эмаліраваны, ✂.

Пакрыты эмаллю (у 1 знач.).

  • Э. посуд.

эмаліраваць, ✂; незак.

Пакрываць эмаллю (у 1 знач.).

|| наз. эмаліраванне, ✂ і эмаліроўка, ✂.

|| прым. эмаліровачны, ✂.

  • Эмаліровачныя работы.

эмаліроўка, ✂, ж.

  1. гл. эмаліраваць.

  2. Слой эмалі (у 1 знач.) на чым-н.

    • Няякасная э.