Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эміграцыя, , ж.

  1. Добраахвотнае або вымушанае перасяленне са сваёй радзімы ў іншую краіну па палітычных, эканамічных і іншых матывах.

  2. Месца, час прабывання у выніку такога перасялення.

    • Быць два гады ў эміграцыі.
  3. зб. Эмігранты.

|| прым. эміграцыйны, .

эмігрыраваць, ; зак. і незак.

Перасяліцца (перасяляцца) са сваёй радзімы ў другую краіну.

эмір, , м.

Тытул правіцеля, князя ў некаторых мусульманскіх краінах Усходу і Афрыкі, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. эмірскі, .

эмірат, , м.

Дзяржава, якая ўзначальваецца эмірам, кіруецца Саветам эміраў.

эмісар, , м. (кніжн.).

Асоба, якую пасылаюць з палітычным даручэннем у другую краіну.

|| прым. эмісарскі, .

эмісія1, , ж. (спец.).

Выпуск каштоўных папер, папяровых грошай.

|| прым. эмісійны, .

  • Э. банк.

эмісія2, , ж. (спец.).

Выпраменьванне, выдзяленне якім-н. целам электронаў, іонаў, пазітронаў і пад. пад уздзеяннем награвання, асвятлення і інш.

  • Электронная э.

эмпірызм, , м.

  1. Філасофскі напрамак, які прызнае пачуццёвае ўспрыманне і вопыт адзінай крыніцай пазнання і недаацэньвае значэнне паняццяў, тэарэтычных абагульненняў пры вывучэнні асобных фактаў, з’яў.

  2. Даследчы метад, заснаваны на апісанні фактаў, без далейшых заключэнняў і тэарэтычных абагульненняў (кніжн.).

|| прым. эмпірычны, .

эмпірык, , м.

  1. Паслядоўнік эмпірызму (у 1 знач.).

  2. Вучоны, які будуе свае даследаванні на эмпірызме (у 2 знач.; кніжн.).

эмпірычны, .

  1. гл. эмпірызм і эмпірыя.

  2. Прасякнуты эмпірызмам (у 2 знач.).

    • Э. вывад.

|| наз. эмпірычнасць, .