Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

электратабло, нескл., н.

Шчыт з электрычнымі сігнальнымі сістэмамі інфармацыйнага прызначэння.

электратранспарт, ✂, м.

Транспарт, які працуе на электрычнай цязе.

|| прым. электратранспартны, ✂.

электратэрапія, ✂, ж. (спец.).

Тое, што і электралячэнне.

|| прым. электратэрапеўтычны, ✂.

электратэхнік, ✂, м.

  1. Спецыяліст па электратэхніцы.

  2. Тое, што і электраманцёр.

электратэхніка, ✂, ж.

Навука аб прымяненні электрычнасці для практычных мэт, а таксама само такое прымяненне.

|| прым. электратэхнічны, ✂.

электрафон, ✂, м.

Устройства для ўзнаўлення гуку, запісанага на грампласцінках.

|| прым. электрафонны, ✂.

электрахаладзільнік, ✂, м.

Халадзільны агрэгат, што працуе на электраэнергіі.

электрахімія, ✂, ж.

Раздзел фізічнай хіміі, які вывучае сувязь электрычных і хімічных працэсаў.

|| прым. электрахімічны, ✂.

электраход, ✂, м.

Самаходнае судна з электрарухавікамі.

|| прым. электраходны, ✂.

электрацяга, ✂, ж.

Прымяненне электраэнергіі ў якасці цягі на транспарце.