Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

электраправодка, ✂, ж.

Сістэма правадоў для перадачы току нізкага напружання.

электраправодны, ✂.

Здольны праводзіць электрычны ток.

|| наз. электраправоднасць, ✂.

электрапровад, ✂, м.

Металічны провад для перадачы электрычнага току.

электрапрыбор, ✂, м.

Бытавы электрычны прыбор (чайнік, плітка, прас).

  • Майстэрня па рамонту электрапрыбораў.

электрарухавік, ✂, м.

Электрычная машына, якая пераўтварае электрычную энергію ў механічную.

электрарухаючы, ✂:

  • электрарухаючая сіла — крыніца энергіі, якая выклікае і падтрымлівае электрычны ток у замкнутым ланцугу; велічыня, што характарызуе такую крыніцу.

электрасамавар, ✂, м.

Самавар, у якім вада награваецца электраэнергіяй.

электрасон, ✂, м.

Метад лячэння — сон, які выклікаецца ўздзеяннем на галаўны мозг слабага імпульснага электрычнага току.

электрастанцыя, ✂, ж.

Электрычная станцыя —прадпрыемства, якое выпрацоўвае электрычную энергію.

электрастатыка, ✂, ж. (спец.).

Раздзел электрадынамікі, што вывучае ўзаемадзеянне электрычных зарадаў у адносна нерухомым стане і іх электрычнага поля.

|| прым. электрастатычны, ✂.