Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

электрамагнетызм, ✂, м. (спец.).

Сукупнасць з’яў, што вызначаюць непарыўную сувязь паміж электрычнымі і магнітнымі ўласцівасцямі рэчыва.

|| прым. электрамагнетычны, ✂.

электрамагніт, ✂, м.

Устройства для атрымання магнітнага поля пры дапамозе электрычнага току, звычайна ў выглядзе стальнога або жалезнага сардэчніка з драцяной абмоткай, штучны магніт.

|| прым. электрамагнітны, ✂.

электрамантаж, ✂, м.

Мантаж электрычнага абсталявання, электрычных прыбораў, прыстасаванняў.

|| прым. электрамантажны, ✂.

электраманцёр, ✂, м.

Манцёр, спецыяліст па электрычным абсталяванні.

электраматор, ✂, м.

Рухавік, які ператварае электрычную энергію ў механічную.

|| прым. электраматорны, ✂.

электрапалацёр, ✂, м.

Электрычная прылада для націрання падлогі.

|| прым. электрапалацёрны, ✂.

электраперадача, ✂, ж.

  1. Перадача электраэнергіі на адлегласць.

  2. Комплекс збудаванняў для такой перадачы.

    • Лінія электраперадач.

|| прым. электраперадачны, ✂.

электрапеч, ✂, ж.

Печ, што працуе на электраэнергіі.

электрапіла, ✂, ж.

Піла, што прыводзіцца ў дзеянне электраматорам.

электрапліта, ✂, ж.

Пліта (у 2 знач.), якая працуе на электраэнергіі.