Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

электразварка, ✂, ж.

  1. Зварка металаў пры дапамозе электрычнага току.

  2. Электразварачны цэх; электразварачная ўстаноўка (разм.).

|| прым. электразварачны, ✂.

электразваршчык, ✂, м.

Спецыяліст па электразварцы.

|| ж. электразваршчыца, ✂.

|| прым. электразваршчыцкі, ✂.

электракамін, ✂, м.

Абагравальны бытавы прыбор, які дзейнічае на электрычнай энергіі.

электракаршчык, ✂, м.

Вадзіцель электракараў.

|| ж. электракаршчыца, ✂.

|| прым. электракаршчыцкі, ✂.

электракары, ✂.

Самаходная бязрэйкавая цялежка, якая рухаецца пры дапамозе ўстаноўленага на ёй электрарухавіка, што сілкуецца ад акумулятараў.

электракран, ✂, м.

Пад’ёмны кран, які дзейнічае пры дапамозе электрарухавіка.

электралінія, ✂, ж.

Устройства з проваду, кабелю і электраарматуры для перадачы электраэнергіі.

  • Высокавольтная э.

электралямпавы, ✂.

Які мае адносіны да вырабу электралямпаў.

  • Э. завод.

электралячэнне, ✂, н.

Лячэнне шляхам уздзеяння на арганізм электрычнага току або электрамагнітнага поля.

|| прым. электралячэбны, ✂.

электрамабіль, ✂, м.

Аўтамабіль з электрычным рухавіком.

|| прым. электрамабільны, ✂.