Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

электрабур, ✂, м.

Машына з электрарухавіком для бурэння свідравін.

электравоз, ✂, м.

Лакаматыў, што працуе ад электрасеткі.

|| прым. электравозны, ✂.

электравозабудаванне, ✂, н.

Выпуск электравозаў.

|| прым. электравозабудаўнічы, ✂.

электрагітара, ✂, ж.

Гітара з электрычным узмацненнем гучання.

электрагрэлка, ✂, ж.

Электрычная грэлка.

электрадаенне, ✂, н.

Даенне кароў электрычным даільным апаратам.

|| прым. электрадаільны, ✂.

электрадаілка, ✂, ж. (разм.).

Электрадаільны апарат.

электрадынаміка, ✂, ж. (спец.).

Тэорыя электрамагнітных працэсаў у розных асяроддзях і ў вакууме.

|| прым. электрадынамічны, ✂.

электразасцерагальнік, ✂, м.

Прыстасаванне для засцярогі электрычных правадоў і прыбораў ад перагрэву.

электразванок, ✂, м.

Электрычны званок.