Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шэршань, , м.

Перапончатакрылае насякомае сямейства вос з джалам.

|| прым. шэршневы, .

шэры, .

  1. Колер, які атрымаўся ад змяшэння чорнага і белага, колер попелу.

    • Ш. матэрыял.
    • Шэрыя вочы.
    • Шэрае неба.
    • Ш. кот.
    • Ш. твар (бледны, з зямлістым адценнем).
  2. перан. Пасрэдны, знешне і ўнутрана не цікавы.

    • Шэрае існаванне.
    • Ш. раман.
  3. перан. Малакультурны, неадукаваны (разм.).

    • Ш. чалавек.
  4. перан. Пра надвор’е: хмурны.

    • Шэрае надвор’е.
    • Шэрая раніца.

|| памянш. шэранькі, .

|| наз. шэрасць, .

шэрыф1, , м.

У Англіі, Ірландыі і ЗША: службовая асоба, якая мае адміністрацыйныя, паліцэйскія і некаторыя судовыя паўнамоцтвы.

шэрыф2, , м.

У мусульман: ганаровае званне асобы, якая нібыта вядзе сваё паходжанне ад Магамета.

шэсце, , н.

Урачыстае праходжанне, працэсія.

  • Першамайскае ш.

шэсць, ліч.

Лік, лічба і колькасць 6.

|| парадкавы ліч. шосты, .

  • Шостае пачуццё (інтуітыўнае адчуванне).

шэсцьдзесят, ліч.

Лік і колькасць 60.

  • Пад ш. каму-н. (хутка будзе шэсцьдзесят гадоў).
  • За ш. каму-н. (больш чым шэсцьдзесят гадоў).

|| парадкавы ліч. шасцідзесяты, .

шэсцьсот, ліч.

Лік і колькасць 600.

|| парадкавы ліч. шасцісоты, .

шэф, , м.

  1. Кіраўнік, начальнік.

    • Ш. паліцыі.
  2. Пра начальніка ў адносінах да падначаленых (разм.).

  3. Арганізацыя, якая ўзяла шэфства над кім-, чым-н.

    • Завод — ш. калгаса.

|| прым. шэфскі, .

шэфства, , н.

Грамадская дзейнасць па аказанню культурнай, вытворчай і інш. дапамогі.

  • Браць ш. над кім-н.

|| прым. шэфскі, .