шышка, ✂, ж.
-
Круглаватае ці авальнае суквецце і плод хваёвых і некаторых іншых раслін, пакрыты луской.
- Яловая ш.
- Хваёвая ш.
- Альховая ш.
- Кедравая ш. (напоўненая арэхамі).
-
Круглаватая выпукласць, бугор.
-
Пра важную, значную, уплывовую асобу (разм. іран.).
|| прым. шышачны, ✂ і шышкавы, ✂.
шышкаваты, ✂.
Няроўны, з шышакамі 1 (у 2 знач.).
|| наз. шышкаватасць, ✂.
шыя, ✂, ж.
Частка цела, якая злучае галаву з тулавам.
- На шыю вешаецца каму-н. (пра жанчыну: назойліва дабівацца ўвагі; разм.).
- На шыі вісець (або сядзець) у каго-н. (быць цяжарам, клопатам для каго-н.; разм.).
- На шыі віснуць у каго-н. (тое, што і віснуць у 2 знач.; разм.).
- Скруціць або зламаць шыю на чым-н. (перан. пацярпець няўдачу, загінуць; разм.).
- Намыліць шыю каму-н. (моцна аблаяць, строга спагнаць; разм.).
- Даць па шыі каму-н. (выгнаць, зняць з працы каго-н.; разм.).
|| памянш. шыйка, ✂.
|| прым. шыйны, ✂.
шэдэўр, ✂, м. (кніжн.).
Выключны па сваіх вартасцях твор мастацтва, літаратуры, майстэрства.
шэзлонг, ✂, м.
Лёгкае рассоўнае крэсла з пакатай спінкай і доўгім сядзеннем, з матэрыі, у якім адпачываюць паўлежачы.
|| прым. шэзлонгавы, ✂.
шэйк, ✂, м.
Эксцэнтрычны парны танец.
шэльма, ✂, м.; ✂, ж..
Махляр, круцель; нягоднік, паганец.
|| прым. шальмоўскі, ✂.
шэльф, ✂, м. (спец.).
Прыбярэжная мелкаводная частка акіяна вакол мацерыка (з глыбінямі да 200 м).
|| прым. шэльфавы, ✂.
шэнкель, ✂, м. (спец.).
Унутраная, звернутая да каня частка нагі конніка ад калена да шчыкалаткі, якая дапамагае кіраваць канём.
- Даць шэнкеля (моцна націснуць шэнкелямі).