Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шыфраваць, ✂; незак.

Пісаць шыфрам (у 1 знач.).

  • Ш. радыёграму.

|| зак. зашыфраваць, ✂.

|| наз. шыфроўка, ✂ і шыфраванне, ✂.

|| прым. шыфравальны, ✂.

шыфраграма, ✂, ж. (спец.).

Шыфравальная тэлеграма.

|| прым. шыфраграмны, ✂.

шыфроўка, ✂, ж.

  1. гл. шыфраваць.

  2. Зашыфраваны запіс, тэлеграма, пісьмо (разм.).

|| прым. шыфровачны, ✂.

шыхта, ✂, м. (спец.).

Сумесь матэрыялаў (руда, флюсы, кокс, вугаль і інш.), узятых у пэўнай прапорцыі, якую загружаюць ў плавільныя печы для перапрацоўкі.

  • Закласці шыхту спецыяльнай сталі.

|| прым. шыхтавы, ✂.

шыцца​1, ✂; незак. (разм.).

  1. Лезці, прабірацца і пад. ў вузкае месца, туды, дзе цесна; хавацца куды-н.; пранікаць, залазіць куды-н.

    • Ш. ў натоўп.
    • Куры шыюцца ў крапіву.
  2. Старацца быць падобным на каго-н., прыкідвацца кім-н.

    • Ш. ў дурні.

шыцца​2, ✂; незак.

  1. Вырабляцца шыццём.

  2. безас. Пра жаданне або магчымасць шыць (разм.).

    • Мне сёння не шыецца.

шыццё, ✂, н.

  1. гл. шыць.

  2. Тое, што шыюць ці сшытае, шытво.

    • Здаць ш. заказчыку.

шыш, ✂, м. (разм.).

  1. Тое, што і кукіш.

    • Паказаць ш. каму-н.
  2. Пра што-н. надта малое, нязначнае.

    • Вам з усяго гэтага ш. застанецца.

◊

  • Ні шыша (разм. груб. неадабр.) — нічога.

шышак​1, ✂, м.

  1. Тое, што і гронка.

    • Ш. вінаграду.
  2. Патаўшчэнне ў выглядзе шышкі на сцёблах некаторых раслін (разм.).

    • Шышакі чароту.
  3. Вялікая колькасць насякомых, якія сабраліся ў адзін ком.

    • Ш. пчол.

|| прым. шышачны, ✂.

шышак​2, ✂, м.

Старажытны металічны шлем, які заканчваўся вастрыём з шышкай (у 2 знач.) наверсе.