Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эвакуіраваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (праводзіць) эвакуацыю каго-, чаго-н.

  • Дадому вярталіся эвакуіраваныя (наз.).

|| звар. эвакуіравацца, ✂.

эвалюцыя, ✂, ж.

Развіццё, працэс паступовага бесперапыннага колькаснага змянення каго-, чаго-н., які прыводзіць да якаснага змянення.

|| прым. эвалюцыйны, ✂.

  • Эвалюцыйнае развіццё.
  • Эвалюцыйнае вучэнне (вучэнне аб паходжанні і развіцці жыцця).

эвалюцыянізм, ✂, м. (кніжн.).

Вучэнне аб эвалюцыйным развіцці жыцця.

|| прым. эвалюцыяністычны, ✂ і эвалюцыянісцкі, ✂.

эвалюцыяніраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Развіцца (развівацца) эвалюцыйным шляхам, зазнаць (зазнаваць) эвалюцыю.

|| наз. эвалюцыяніраванне, ✂.

эвалюцыяніст, ✂, м. (кніжн.).

Прыхільнік эвалюцыянізму.

|| ж. эвалюцыяністка, ✂.

|| прым. эвалюцыянісцкі, ✂.

эвенкі, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Эвенкійскай аўтаномнай акругі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. эвенкійка, ✂.

|| прым. эвенкійскі, ✂.

эвентуальны, ✂, ж. (кніжн.).

Магчымы пры пэўных умовах.

|| наз. эвентуальнасць, ✂.

эвены, ✂, м.

Народ, роднасны эвенкам, які жыве ў паўночна-ўсходніх раёнах Сібіры.

|| ж. эвенка, ✂.

|| прым. эвенскі, ✂.

эгаізм, ✂, м.

Сябелюбства, перавага сваіх асабістых інтарэсаў над грамадскімі і інтарэсамі іншых людзей.

|| прым. эгаістычны, ✂.

эгаіст, ✂, м.

Чалавек, якому ўласцівы эгаізм, сябелюб.

|| ж. эгаістка, ✂.

|| прым. эгаістычны, ✂.