Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хаўкаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Хапаць паветра раскрытым ротам; цяжка дыхаць.

    • Хворы ледзь хаўкае.
  2. Пазяхаць.

|| аднакр. хаўкнуць, ✂.

|| наз. хаўканне, ✂.

хаўрус, ✂, м. (разм.).

  1. Група людзей, звязаных агульнымі мэтамі, інтарэсамі.

  2. Саюз, садружнасць.

    • Маці была ў хаўрусе з суседкай.

|| прым. хаўрусны, ✂.

хаўрусаваць, ✂; незак. (разм.).

Быць ў хаўрусе з кім-н.

хаўруснік, ✂, м. (разм.).

Саўдзельнік у якой-н. справе, у хаўрусе.

|| ж. хаўрусніца, ✂.

|| прым. хаўрусніцкі, ✂.

хаўтуры, ✂.

  1. Абрад пахавання нябожчыка.

    • Пайсці ў х.
  2. Жалобны стол па нябожчыку.

|| прым. хаўтурны, ✂.

хаханькі, ✂, н. (разм.).

Жартачкі, смешкі.

  • Табе ўсё х.

хахуля, ✂, ж.

Вадзяны звярок атрада насякомаедных з каштоўным футрам бура-шэрага колеру, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. хахулёвы, ✂.

хаценне, ✂, н.

Жаданне.

  • На хаценне ёсць цярпенне (прыказка).

хацецца, ✂; безас.; незак.

Адчуваць патрэбу ў чым-н., вельмі жадаць чаго-н.

  • Яму хацелася есці.

хацець, ✂; незак.

  1. Мець жаданне, ахвоту да чаго-н., адчуваць патрэбу ў кім-, чым-н.

    • Х. спаць.
  2. Імкнуцца да чаго-н., дамагацца чаго-н.

    • Чаго сабе не хочаш, таго і другому не зыч (прыказка).
    • Хачу, каб не хварэлі дзеці.
    • Хачу, каб людзі жылі мірна.
  3. Мець намер зрабіць што-н.

    • Ён хацеў рамантаваць абутак.
  4. Ужыв. для абазначэння магчымасці, імавернасці ажыццяўлення чаго-н. (разм.).

    • Хочаш — гуляй, а хочаш — спі.
  5. З адноснымі займеннікамі і прыслоўямі ўтварае спалучэнні са значэннем азначальнасці: кожны, усякі (прадмет, месца, час і пад.).

    • Ён рабіў, што хацеў, хадзіў, куды хацеў.