хацець,
-
Мець жаданне, ахвоту да чаго
-н. , адчуваць патрэбу ў кім-, чым-н. - Х. спаць.
-
Імкнуцца да чаго
-н. , дамагацца чаго-н. - Чаго сабе не хочаш, таго і другому не зыч (прыказка).
- Хачу, каб не хварэлі дзеці.
- Хачу, каб людзі жылі мірна.
-
Мець намер зрабіць што
-н. - Ён хацеў рамантаваць абутак.
-
Ужыв. для абазначэння магчымасці, імавернасці ажыццяўлення чаго-н. (разм. ).- Хочаш — гуляй, а хочаш — спі.
-
З адноснымі займеннікамі і прыслоўямі ўтварае спалучэнні са значэннем азначальнасці: кожны, усякі (прадмет, месца, час
і пад. ).- Ён рабіў, што хацеў, хадзіў, куды хацеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)