Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фінціць, ✂; незак. (разм.).

Хітрыць, выкручвацца, весці сябе ненатуральна.

фіны, ✂, м.

Народ заходняй часткі фіна-угорскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Фінляндыі.

|| ж. фінка, ✂.

|| прым. фінскі, ✂.

фіранка, ✂, ж.

Заслона з тонкага матэрыялу або з карунак на вокны, дзверы і пад.

|| прым. фіраначны, ✂.

  • Фіраначная тканіна.

фірма, ✂, ж.

  1. Гандлёвае ці прамысловае прадпрыемства, вытворчае аб’яднанне.

    • Замежная ф.
  2. перан. Знешні выгляд, прыкрыцце чаго-н.

    • Пад фірмай добразычлівасці.

|| прым. фірменны, ✂.

фірменны, ✂.

  1. гл. фірма.

  2. Які мае непасрэдныя адносіны да той ці іншай прамысловай галіны ці прадпрыемства.

    • Ф. магазін.

фірн, ✂, м. (спец.).

Буйназярністы снег, які ўтвараецца ў гарах у выніку частага вымярзання і адтайвання.

|| прым. фірнавы, ✂.

фісгармонія, ✂, ж.

Клавішны духавы музычны інструмент з мяхамі.

фіскал, ✂, м.

  1. Пры Пятры І: чыноўнік, які назіраў за законнасцю у галіне фінансавых і судовых дзеянняў урада, устаноў і асоб.

  2. перан. Даносчык, паклёпнік (разм.).

|| ж. фіскалка, ✂.

|| прым. фіскальскі, ✂.

фіскаліць, ✂; незак. (разм.).

Быць фіскалам (у 2 знач.), паклёпнічаць на каго-н.

|| наз. фіскальства, ✂.

фісташка, ✂, ж.

Паўднёвае пладовае дрэва з перыстымі лістамі, а таксама ядомы плод гэтага дрэва.

|| прым. фісташкавы, ✂.

  • Ф. колер (зеленаваты).