Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

упадаць, ✂; незак.

  1. Уцякаць, улівацца (пра раку).

    • Сож упадае ў Днепр.
  2. Даглядаць каго-, што-н. (разм.).

    • Ён надта не ўпадае за гаспадаркай.
  3. Заляцацца да каго-н. (разм.).

    • У. за дзяўчынай.

|| наз. упадзенне, ✂.

  • Пры ўпадзенні Палаты ў Дзвіну.

упадачны, ✂.

Такі, які бывае пры ўпадку ў грамадскім, культурным жыцці, пасіўна-безнадзейны.

  • Упадачная гаспадарка.
  • У. настрой.

|| наз. упадачнасць, ✂.

упадзіна, ✂, ж.

Паглыбленае месца, паглыбленне.

  • Вочная ў.

упадніцтва, ✂, н. (кніжн.).

Упадніцкія настроі ў якой-н. галіне грамадскага жыцця.

|| прым. упадніцкі, ✂.

упаіць, ✂; зак. (разм.).

Напаіць дап’яна.

|| незак. упойваць, ✂.

упаковачны, ✂.

Які прызначаны, служыць для ўпакоўкі.

  • Упаковачная папера.

упакоўваць, ✂; незак.

Тое, што і пакаваць.

упакоўка, ✂, ж.

  1. гл. пакаваць.

  2. Матэрыял, якім пакуюць.

    • У. з цэлафану.

упакоўшчык, ✂, м.

Работнік па ўпакоўцы чаго-н.

|| ж. упакоўшчыца, ✂.

упаліць, ✂; зак.

Прымусіць гарэць.

  • Ледзь упаліла сырыя дровы.

|| незак. упальваць, ✂.