Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

унутраны, .

  1. Які знаходзіцца ўнутры.

    • Унутраныя дзверы.
    • Унутраныя хваробы (органаў грудной і брушной поласці).
  2. перан. Які складае змест, раскрывае саму глыбіню, сутнасць, душу каго-, чаго-н.

    • Унутранае чуццё.
    • Унутраная сувязь з’яў.
    • У. свет мастака.
    • У. голас (перан. пра думкі).
  3. Які мае адносіны да жыцця ўнутры якой-н. арганізацыі, дзяржавы.

    • Унутраная палітыка.
    • Унутраная пазыка.
    • Правілы ўнутранага распарадку.

унутры, прысл. і прыназ.

У сярэдзіне, у межах чаго-н.

  • У мяне ў. кіпела помста.
  • У. горада.

унутры..., прыстаўка.

Утварае прыметнікі са знач. які знаходзіцца ў сярэдзіне, унутры чаго-н., напр. унутрыатамны, унутрывідавы, унутрывенны.

унучка, , ж.

Дачка сына або дачкі.

унушаць, ; незак.

Дзейнічаць на псіхіку з мэтай выклікаць пэўную рэакцыю; прыводзіць у стан гіпнозу.

|| зак. унушыць, .

|| наз. унушэнне, .

унушэнне, , н.

  1. гл. унушаць.

  2. Уздзеянне на псіхіку хворага, гіпноз.

    • Лячэнне ўнушэннем.

унцыя, , ж.

Мера аптэкарскай вагі, роўная 29,86 г.; у некаторых краінах наогул мера вагі (каля 30 г).

упад:

  • да ўпаду (разм.) — да знямогі, поўнай страты сіл.

    • Танцы да ўпаду.

упадабаць, ; зак. (разм.).

  1. Спадабаць, захапіцца чым-н.

    • У. новую работу.
  2. Прыйсціся да спадобы.

    • У. дзяўчыну.

упадак, , м.

Стан аслаблення дзейнасці, змяншэння актыўнасці.

  • У. сіл.
  • Гаспадарка прыйшла ва ў.