Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фіна-угразнавец, , м.

Спецыяліст на фіна-угразнаўству.

фіна-угразнаўства, , н.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць гісторыю, мовы, літаратуру, фальклор і культуру фіна-угорскіх народаў.

|| прым. фіна-угразнаўчы, .

фінік, , м.

Ядомы плод фінікавай пальмы.

|| прым. фінікавы, .

  • Фінікавая пальма — пальма з кронай вялікіх перыстых лістоў, якая дае салодкія плады — фінікі.

фініка, , ж.

  1. Фігурка ў настольных гульнях для перасоўвання па клетках.

  2. Кубік, кружок і пад. у настольных гульнях для падліку ачкоў, бітак і пад.

|| прым. фішачны, .

фініфць, , ж.

Назва эмалі для пакрыцця металічных вырабаў і для нанясення ўзору на фарфор.

|| прым. фініфцевы, .

  • Ф. пярсцёнак (пакрыты фініфцю).

фініш, , м.

  1. Заключная частка спартыўнага спаборніцтва на хуткасць.

  2. Канечны пункт, канец такога спаборніцтва.

  3. У спорце: некаторая адлегласць на дыстанцыі перад канечным пунктам.

    • Прайсці ф.

|| прым. фінішны, .

  • Фінішная стужка.

фінішаваць, ; зак. і незак.

  1. Прыйсці (прыходзіць) да фінішу (у 2 знач.).

  2. Прайсці (праходзіць) у фінішы (у 3 знач.).

|| наз. фінішаванне, .

фінка, , ж.

  1. Нож з тоўстым кароткім лязом, так званы фінскі нож (разм.).

  2. Круглая шапка з футравым адкладным аколышкам.

  3. Невялікі конь паўночнай пароды.

фінт, , м.

У спорце: падманны рух, фальшывы выпад.

фінціклюшка, , ж. (разм.).

  1. Цацка, забаўка, таннае ўпрыгожанне.

    • Уставіць пакой усякімі фінціклюшкамі.
  2. звычайна мн. Несур’ёзныя, пустыя ўчынкі, словы.

    • Усё гэта далёкія ад справы фінціклюшкі.
  3. Пра пустую, легкадумную жанчыну, якая толькі і думае пра шыкоўнае ўбранне.