узбоўтаць, ✂; зак.
Боўтаючы, перамяшаць паміж сабой часцінкі якой-н. вадкасці.
|| незак. узбоўтваць, ✂.
узбоч, прысл. і прыназ.
На нейкай адлегласці ад чаго-н., у баку ад чаго-н.
- Ён ішоў у.
- У. насыпу стаяла група людзей.
узброенасць, ✂, ж.
Аснашчанасць, наяўнасць неабходных сродкаў для вядзення бою.
- Тэхнічная ў. сельскай гаспадаркі (перан. аснашчанасць абсталяваннем).
узброены, ✂.
Які мае адносіны да барацьбы са зброяй у руках.
- У. атрад.
- Узброенае паўстанне.
- Узброеныя сілы (армія, войскі).
- У. нейтралітэт (неўмяшанне ў вайну пры поўнай да яе гатоўнасці).
узброіцца, ✂; зак.
-
Запасціся сродкамі для вядзення вайны, бою (зброяй, тэхнікай і пад.).
-
перан. Запасціся сродкамі для якой-н. дзейнасці.
|| незак. узбройвацца, ✂.
|| наз. узбраенне, ✂.
узбуджальнік, ✂, м.
Той, хто або тое, што выклікае, узбуджае што-н.
узбуджальны, ✂.
-
Які прыводзіць у стан узбуджэння.
-
Здольны хутка прыходзіць у стан узбуджэння.
|| наз. узбуджальнасць, ✂.