Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трызубы, ✂.

З трыма зубамі, зубцамі.

  • Трызубыя восці.

трыкатаж, ✂, м.

Тканіна машыннай вязкі, а таксама (зб. ) вырабы з такой тканіны.

|| прым. трыкатажны, ✂.

  • Трыкатажнае палатно.

трыкатажнік, ✂, м.

Работнік трыкатажнай прамысловасці.

|| ж. трыкатажніца, ✂.

трыко, нескл., н.

  1. Шарсцяная, паўшарсцяная або баваўняная тканіна ўзорнага пляцення для верхняга адзення.

  2. Трыкатажнае адзенне, якое шчыльна аблягае цела і выкарыстоўваецца як тэатральны або спартыўны касцюм. Спартыўнае т.

  3. Жаночая бялізна з трыкатажу, якая прыкрывае ніжнюю частку тулава да пояса.

|| прым. трыковы, ✂.

трылер, ✂, м.

Кніга ці фільм з займальным, дэтэктыўным сюжэтам.

|| прым. трылерны, ✂.

трыліснік, ✂, м.

Расліна, у якой ліст складаецца з трох злучаных лісточкаў, а таксама відарыс такіх лісцяў на розных эмблемах.

|| прым. трыліснікавы, ✂.

трылогія, ✂, ж.

Тры літаратурныя або музычныя творы аднаго аўтара, аб’яднаныя агульнай ідэяй і пераемнасцю сюжэта.

трыльён, ✂, м.

Лік роўны тысячы мільярдаў.

|| прым. трыльённы, ✂.

трымальнік, ✂, м.

  1. Той, хто валодае якімі-н. каштоўнымі паперамі.

    • Т. акцый.
  2. Прыстасаванне для трымання чаго-н.

    • Т. для папер.

трымаран, ✂, м. (спец.).

Судна з трыма злучанымі ў верхняй частцы корпусамі.

|| прым. трымаранны, ✂.