Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трыгубіца, , ж.

  1. Від рыбалоўнай снасці.

  2. Заечая губа (разм.).

трыдзевяты, .

У казках: вельмі далёкі (у старым лічэнні дваццаць сёмы).

  • У трыдзевятым царстве.

трыдзевяць:

  • за трыдзевяць зямель (разм.) — у казках: у вельмі далёкай краіне, вельмі далёка.

трыдзесяты, .

У казках: вельмі далёкі (у старым лічэнні трыццаты).

  • У трыдзесятым царстве.

трыер, , м.

Машына для ачысткі і сарціроўкі насення.

|| наз. трыерны, .

трыёд, , м.

Электронная лямпа з трыма электродамі.

трызна, , ж.

  1. У старажытных славян: заключная частка пахавальнага абраду, якая суправаджалася ваеннымі гульнямі, спаборніцтвамі, а таксама вячэрай па нябожчыку.

  2. Пахавальны і памінальны абрад, а таксама (уст.) памінкі па нябожчыку.

трызніцца, ; незак.

Здавацца, уяўляцца; вярзціся.

  • Гэта яму трызніцца.

|| зак. прытрызніцца, .

трызніць, ; незак.

  1. Гаварыць без памяці, будучы цяжка хворым або ў сне.

    • Хворы трызніў.
  2. Гаварыць з упэўненасцю пра тое, чаго няма, не існуе.

  3. У моцным захапленні думаць і гаварыць усё пра адно; марыць аб тым, што не можа здзейсніцца, што даўно прайшло і больш не вернецца.

|| наз. трызненне, .

трызубец, , м.

Жазло з трыма зубцамі — атрыбут бога мораў у грэчаскай і рымскай міфалогіі, а таксама прылада ў выглядзе трох вострых зубцоў на дрэўку.

  • Т. Нептуна.