Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

траска, , ж.

Прамысловая рыба сямейства трасковых, якая водзіцца ў паўночных морах.

  • Марожаная т.

|| прым. трасковы, .

трасканіна, , ж. (разм.).

Тое, што і траскатня.

траскатня, , ж. (разм.).

  1. Працяжны трэск, шум, стук.

    • Т. кулямёта.
  2. перан. Бясконцая балбатня, пустыя размовы.

    • У вершы многа траскатні.

траскун, , м.

  1. Жук сямейства лістаедаў, які ўтварае трэск, тручыся краямі брушка аб надкрыллі.

  2. Моцны мароз (разм.).

траскучы, .

  1. Які ўтварае трэск (у 1 і 2 знач.).

  2. перан. Пусты, беззмястоўны, разлічаны на знешні эфект (аб размове, словах).

  • Траскучы мароз (разм.) — вельмі моцны мароз.

|| наз. траскучасць, .

траста, , ж. (спец.).

Сцёблы льну, канапель, якія вылежаліся або вымаклі.

трасуха, , ж.

  1. Беларускі народны танец.

    • Полька-т.
  2. Ліхаманка (абл.).

трасучка, , ж. (разм.).

Ліхаманка, дрыжыкі ад хвалявання.

трасучы, .

Які моцна трасе, трасецца.

  • Т. вагон.

|| наз. трасучасць, .

трасца, , ж. (разм.).

  1. Ліхаманка, малярыя.

  2. перан. Ужыв. з адмоўным адценнем пры абазначэнні чаго-н. няпэўнага, невядомага і пад.

    • Якой трасцы яму трэба?
  3. Ужыв. як лаянкавае слова. Нічога ты там не знойдзеш.

    • Трасца!

  • Трасца ў бок каму (разм. груб.) — пра пажаданне каму-н. чаго-н. дрэннага.

  • Адна трасца (разм. незадав.) — усё роўна, без розніцы.