Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суперфасфат, ✂, м.

Хімічнае ўгнаенне, у саставе якога знаходзіцца фосфар.

|| прым. суперфасфатны, ✂.

супесак, ✂, м.

Рыхлая глеба, якая змяшчае ў сабе пясок і гліну, але з перавагай пяску.

|| прым. супескавы, ✂ і супясчаны, ✂.

супінатар, ✂, м. (спец.).

Тоўстая вусцілка з патаўшчэннем пад сярэдняй часткай ступні, якая ўжываецца пры плоскаступнёвасці.

|| прым. супінатарны, ✂.

суплоддзе, ✂, н. (спец.).

Група пладоў, якія цесна злучыліся або зрасліся і развіліся з суквецця і ўяўляюць нібы адзін плод.

  • С. ананаса.

супніца, ✂, ж.

Сталовая пасудзіна, з якой суп разліваецца па талерках.

суполка, ✂, ж.

Аб’яднанне людзей, якія маюць агульныя мэты і задачы.

  • С. «Загляне сонца і ў наша аконца» выдавала кніжкі і навукова-папулярныя брашуры.

супольнасць, ✂, ж.

Адзінства, непарыўнасць.

  • С. славянскіх народаў.

супольнік, ✂, м.

  1. Таварыш па сумеснай рабоце; кампаньён.

  2. Саўдзельнік, хаўруснік у якіх-н. злачынных справах.

|| ж. супольніца, ✂.

|| прым. супольніцкі, ✂.

супольны, ✂.

  1. Сумесны, агульны, які ў аднолькавай меры належыць усім.

    • Супольная паша.
  2. Які ажыццяўляецца сумесна з кім-н.

    • Супольнае падарожжа.
    • Супольна (прысл.) працаваць.
  3. Аднолькавы з кім-н., уласцівы каму-н. адначасова з іншымі.

    • Супольныя імкненні.
    • Супольныя інтарэсы.

супоня, ✂, ж.

Раменьчык для сцягвання клешчаў хамута.