Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

супакоіцца, ; зак.

  1. Стаць спакойным, не хвалявацца; перастаць шумець, пачаць весці сябе ціха.

    • С. пасля атакі.
    • Дзеці супакоіліся позна.
  2. Перастаць турбавацца.

    • С. на дасягнутым.
  3. Аслабіць праяўленне чаго-н.; сціхнуць.

    • Зуб пад раніцу супакоіўся.
  4. Стаць спакойным, спыніць рух.

    • Мора супакоілася.

|| незак. супакойвацца, .

|| наз. супакаенне, .

супакоіць, ; зак.

  1. Прывесці каго-, што-н. у стан спакою; прымусіць весці сябе ціха; утаймаваць.

    • С. вучняў.
    • С. сабаку.
    • С. душу маці.
  2. Змякчыць, зрабіць менш інтэнсіўным.

    • С. зубны боль.

|| незак. супакойваць, .

|| наз. супакойванне, і супакаенне, .

супакойлівы, .

Які спрыяе супакаенню.

  • С. шум бору.

|| наз. супакойлівасць, .

супарт, , м. (спец.).

Рухомы вузел металарэзных і дрэваапрацоўчых станкоў з разцом.

|| прым. супартны, .

супаставіць, ; зак.

Параўноўваючы, суаднесці адзін з адным для атрымання якога-н. вываду.

  • С. паказанні сведак.

|| незак. супастаўляць, .

|| наз. супастаўленне, .

|| прым. супастаўляльны, .

  • С. метад даследавання.
  • С. аналіз.

супастаўны, .

Такі, які можа быць супастаўлены з чым-н.

  • Супастаўныя паняцці.

|| наз. супастаўнасць, .

супасці, ; зак.

  1. Адбыцца ў адзін і той жа час з чым-н.

    • Водпуск супаў з выпускнымі экзаменамі сына.
  2. Аказацца агульным, тоесным.

    • Паказанні сведак поўнасцю супалі.
  3. У геаметрыі: сумясціцца ўсімі пунктамі пры накладванні.

|| незак. супадаць, .

|| наз. супадзенне, .

супер... прыстаўка.

Утварае:

  • 1) назоўнікі са знач. павышанасці якасці або ўзмацнення дзеяння, напр. супертанкер, суперцэмент, суперэкспрэс;
  • 2) назоўнікі са знач.: які знаходзіцца на паверхні чаго-н., напр. супервокладка, суперінфекцыя;
  • 3) прыметнікі са знач. высокай ступені прыкметы, напр. суперсучасны, супермодны, суперэластычны.

супервокладка, , ж. (спец.).

Папяровая вокладка, што агортвае пераплёт кнігі.

супермэн, , м. (іран.).

Чалавек, які лічыць сябе вышэйшым, важнейшым за іншых.

|| прым. супермэнскі, .