Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вадагрэ́йны, ✂.

Прызначаны для награвання вады.

  • В. кацёл.

вадаём, ✂, м.

Натуральная або штучная ўпадзіна, напоўненая вадой, басейн.

  • Натуральны в.

|| прым. вадаёмны, ✂.

вадазлі́ў, ✂, м. (спец.).

Адтуліна ў верхняй частцы плаціны для сцёку лішняй вады.

|| прым. вадазліўны, ✂.

вадака́чка, ✂, ж.

Спецыяльнае збудаванне з помпамі для падачы вады.

вадала́з, ✂, м.

Спецыяліст, які займаецца падводнымі работамі ў спецыяльным воданепранікальным касцюме.

|| прым. вадалазны, ✂.

  • Вадалазныя работы.

вадале́й, ✂, м. (разм. неадабр.).

Пра таго, хто многа і беззмястоўна гаворыць, піша.

вадалі́ў, ✂, м.

  1. Рабочы, які вылівае або адпампоўвае ваду.

  2. Старшы рабочы на баржы.

вадаме́р, ✂, м.

  1. Прылада для вымярэння расходу вады.

  2. Вымяральная рэйка для назірання за ўзроўнем вады.

|| прым. вадамерны, ✂.

вадано́с, ✂, м.

Той, хто носіць ваду.

вадано́сны, ✂.

Які ўтрымлівае ў сабе ваду.

  • В. пласт.