Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

смуглянка, ✂, ж. (разм.).

Смуглая жанчына, дзяўчына.

  • Гэта была с. ўсходняга тыпу.

смурод, ✂, м.

Непрыемны, агідны пах.

смуродзіць, ✂; незак. (разм.).

Распаўсюджваць смурод.

|| зак. насмуродзіць, ✂.

смуродны, ✂.

Які дрэнна пахне, смярдзіць.

  • Смуроднае паветра.

|| наз. смуроднасць, ✂.

смута, ✂, ж.

  1. Паўстанне, мяцеж (уст.).

    • Сеяць смуту.
  2. Душэўнае замяшанне, хваляванне.

    • С. на сэрцы.

|| прым. смутны, ✂.

  • Смутныя часы.

смутак, ✂, м.

Пачуццё суму, маркоты, журбы.

  • Несці с. у сэрцы.
  • С. у вачах (сумны выраз).

смуткаваць, ✂; незак.

  1. Гараваць з прычыны чыёй-н. смерці.

  2. Сумаваць, журыцца, перажываць смутак.

    • Смуткуе хлопец па дому.

|| наз. смуткаванне, ✂.

смутны, ✂.

  1. гл. смута.

  2. Які адчувае смутак; маркотны, сумны (пра чалавека).

    • Смутная дзяўчына.
    • Смутныя вочы (выражаюць смутак, бязрадасныя).
  3. Невыразны, няпэўны.

    • Смутныя намёкі.
  4. Трывожны, неспакойны, мяцежны.

    • Смутныя часы.

|| наз. смутнасць, ✂.

смушак, ✂, м.

Шкурка, знятая з нованароджанага ягняці некаторых каштоўных парод, а таксама футра такога ягня.

|| прым. смушкавы, ✂.

  • Смушкавая шапка.

смык, ✂, м.

Палачка з напятым удоўж яе пучком конскіх валасоў, дотыкам якой да струн музычнага інструмента ўтвараюць адпаведныя гукі.

  • Скрыпічны с.

|| прым. смыкавы, ✂.

  • С. волас.