смолка,
-
гл. смала. -
Сумесь хваёвай або яловай смалы з пахучымі рэчывамі.
- Пахучая с.
смолка,
Сумесь хваёвай або яловай смалы з пахучымі рэчывамі.
смоль:
як смоль — вельмі чорны (пра валасы).
смольны,
Тое, што і смалісты.
||
смоўж,
Тое, што і слімак.
||
смуга,
Падобная на дым, лёгкая атмасферная пялёнка, дымка, туман.
смуглатвары,
Са смуглым тварам.
смуглець,
Рабіцца смуглым або больш смуглым.
||
смуглы,
Пра скуру твару, цела: з больш цёмнай афарбоўкай (у параўнанні з колерам скуры людзей белай расы).
||
смуглявы,
Пра скуру твару, цела: злёгку смуглы; смуглаваты.
||
смугляк,
Смуглы мужчына, юнак.