Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

філармонія, ✂, ж.

  1. Установа, якая займаецца арганізацыяй канцэртаў і прапагандай музычнага мастацтва.

    • Артыст філармоніі.
  2. Канцэртная зала такой установы.

|| прым. філарманічны, ✂.

  • Ф. аркестр.

філасофія, ✂, ж.

  1. Навука аб найбольш агульных законах развіцця грамадства, прыроды і мыслення.

  2. чаго. Метадалагічныя прынцыпы, што ляжаць у аснове якой-н. навукі.

    • Ф. гісторыі.
  3. Абстрактныя, пустыя разважанні (разм.).

    • Навошта ты развёў тут цэлую філасофію?

|| прым. філасофскі, ✂.

філасофскі, ✂.

  1. гл. філасофія.

  2. Уласцівы філосафу (у 2 знач.), спакойны, разважлівы, удумлівы.

    • Філасофскія адносіны да справы.
  3. перан. Глыбакадумны, сур’ёзны (разм.).

    • Рабіць з філасофскім выглядам.
  4. У аснову якога пакладзена глыбокая ідэя (кніжн.).

    • Філасофская паэма.

○

  • Філасофскі камень — згодна з уяўленнямі сярэдневяковых алхімікаў, фантастычнае цудадзейнае рэчыва, якое можа ператвараць металы ў золата, вылечваць усе хваробы, вяртаць маладосць і г.д.

філасофстваваць, ✂; незак.

  1. Займацца філасофскімі пабудовамі (уст.).

  2. перан. Мудраваць, безгрунтоўна разважаць на абстрактныя тэмы (разм.).

|| наз. філасофстваванне, ✂.

філатэліст, ✂, м.

Чалавек, які займаецца калекцыяніраваннем марак.

|| ж. філатэлістка, ✂.

|| прым. філатэлісцкі, ✂.

філатэлія, ✂, ж.

Калекцыяніраванне і вывучэнне паштовых і іншых марак, паштовых знакаў, а таксама папяровых грашовых знакаў розных краін.

|| прым. філатэлістычны, ✂.

філафаніст, ✂, м.

Чалавек, які займаецца філафаніяй.

|| ж. філафаністка, ✂.

|| прым. філафанісцкі, ✂.

філафанія, ✂, ж.

Калекцыяніраванне гуказапісаў.

|| прым. філафанічны, ✂.

філе​1, нескл., н.

  1. Мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі хрыбта тушы.

    • Ф. скумбрыі.
  2. Кусок мяса або рыбы, ачышчаны ад касцей, а таксама ежа з такога мяса.

|| прым. філейны, ✂.

філе​2, нескл., н.

Вышыўка па сетцы з нітак або ажурная вязка.

|| прым. філейны, ✂.

  • Філейная работа.