Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сентыментальны, ✂.

  1. Заснаваны на прынцыпах сентыменталізму (у 1 знач.).

    • С. раман.
  2. Залішне чуллівы, які можа лёгка расчуліць.

    • С. верш.
  3. Прасякнуты залішняй чуллівасцю.

    • Сентыментальная сцэна.

|| наз. сентыментальнасць, ✂.

сентэнцыйны, ✂, ж. (кніжн.).

Павучальны, які мае ў сабе сентэнцыю.

  • С. раман.

|| наз. сентэнцыйнасць, ✂.

сентэнцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Выслоўе павучальнага характару.

  • Выслухаць чые-н. сентэнцыі.

сеньёр, ✂, м.

  1. У феадальным грамадстве: землеўладальнік, які меў неабмежаваную ўладу на сваёй тэрыторыі.

  2. У іспанамоўных краінах: форма ветлівага звароту да мужчыны.

|| ж. сеньёра, ✂.

сеньярыта, ✂, ж.

У іспанамоўных краінах — дзяўчына, паненка (зварот або форма ветлівага ўпамінання).

сепаратар, ✂, м.

Апарат для вылучэння аднаго якога-н. рэчыва з саставу другога (напр. смятанкі з малака).

|| прым. сепаратарны, ✂.

сепаратны, ✂.

Асобны, адасоблены ад іншых.

  • С. дагавор.
  • С. мір (заключаны без ведама і згоды сваіх ваенных саюзнікаў).

|| наз. сепаратнасць, ✂.

сепаратызм, ✂, м. (кніжн.).

Імкненне да аддзялення, адасаблення.

  • Палітычны с.

|| прым. сепаратысцкі, ✂.

сепаратыст, ✂, м. (кніжн.).

Прыхільнік сепаратызму.

|| ж. сепаратыстка, ✂.

|| прым. сепаратысцкі, ✂.

сепаратыўны, ✂, ж. (кніжн.).

Прасякнуты сепаратызмам.

  • Сепаратыўныя імкненні.

|| наз. сепаратыўнасць, ✂.