Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сенакасілка, , ж.

Сельскагаспадарчая машына для касьбы травы.

сенакос, , м.

  1. Касьба травы на сена.

    • Хутка пачнецца с.
  2. Пара ўборкі сена.

    • Вясёлая пара лета — с.
  3. Месца касьбы травы.

    • С. наш далёка на балоце.

|| прым. сенакосны, .

сенанарыхтоўкі, .

Планавая нарыхтоўка сена.

|| прым. сенанарыхтоўчы, .

сенасушылка, , ж.

Устаноўка для штучнай сушкі травы.

сенат, , м.

  1. У старажытным Рыме: дзяржаўны савет, вышэйшы орган кіравання.

  2. Ў царскай Расіі: вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова.

  3. Верхняя заканадаўчая палата парламента ў ЗША, Францыі і некаторых іншых дзяржавах.

|| прым. сенацкі, .

сенатар, , м.

Член сената.

|| прым. сенатарскі, .

сенаўборка, , ж.

Уборка сена.

|| прым. сенаўборачны, .

сенбернар, , м.

Парода даўгашэрсных вялікіх і дужых сабак.

сені, .

Памяшканне паміж жылой часткай дома і ганкам у вясковых хатах.

  • С. без падлогі.

|| памянш. сенцы, .

|| прым. сенечны, і сенны, .

сенсар, , м. (спец.).

  1. Першасны вымяральны пераўтваральнік, датчык.

  2. Адчувальны элемент.

|| прым. сенсарны, .