Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сенсацыйны, .

Які выклікае сенсацыю.

  • Сенсацыйныя падзеі.
  • Сенсацыйная навіна.

|| наз. сенсацыйнасць, .

сенсацыя, , ж.

  1. Моцнае ўражанне ад якой-н. падзеі.

    • Кніга выклікала сенсацыю.
  2. Падзея, паведамленне, якія выклікаюць такое ўражанне.

    • Газетная с.

сенсорны, , (спец.).

Звязаны з пачуццямі, з органамі пачуццяў.

  • Сенсорнае выхаванне.
  • Сенсорная рэакцыя.

сенсуалізм, , м.

Філасофскі кірунак, які прызнае адчуванне, успрыманне адзінай крыніцай пазнання.

|| прым. сенсуалістычны, .

сенсуаліст, , м.

Паслядоўнік сенсуалізму.

|| ж. сенсуалістка, .

сенсуальны, .

Заснаваны на суб’ектыўных пачуццях, адчуваннях.

|| наз. сенсуальнасць, .

сентыменталізм, , м.

  1. Напрамак у літаратуры і мастацтве 18 — пач. 19 стст., які характарызуецца асаблівай увагай да духоўнага жыцця чалавека, пачуццёвасцю і ідэалізаваным паказам людзей, жыццёвых сітуацый, прыроды.

  2. Сентыментальныя (у 2 знач.) адносіны да чаго-н. (кніжн.).

|| прым. сентыменталісцкі, .

сентыменталіст, , м.

Прадстаўнік сентыменталізму (у 1 знач.).

|| прым. сентыменталісцкі, .

сентыментальнасць, , ж.

  1. гл. сентыментальны.

  2. Сентыментальныя паводзіны, сентыментальны ўчынак.

    • Не трэба сентыментальнасцей.

сентыментальнічаць, ; незак. (разм.).

  1. Быць сентыментальным (у 2 знач.).

  2. перан., з кім. Абыходзіцца з кім-н. празмерна мякка, паблажліва.

    • Не сентыментальнічай з гэтым гультаём!