Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

семя, , н.

  1. Орган размнажэння ў раслін, зерне.

    • Льняное с.
  2. перан. Зародак, крыніца чаго-н.

    • С. навукі засявай!
  3. Тое, што і сперма.

|| памянш. семечка, .

|| прым. семявы, .

  • Семявыя залозы.

семя...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да семя (у 1 і 3 знач.), напр. семявывяржэнне, семядольны, семязавязь, семязліццё, семяправод, семяўваход, семяўтварэнне.

семядоля, , ж. (спец.).

Зародак лісця ў семені.

|| прым. семядольны, .

семязавязь, , ж. (спец.).

Зародак семені.

сем’янін, , ж.

Той, хто мае неабходныя для сямейнага жыцця якасці.

  • Бачу, што ты будзеш добрым сем’янінам.

|| ж. сем’янінка, .

семяннік, , м. (спец.).

Мужчынская палавая залоза.

|| прым. семянніковы, .

семярык, , м.

  1. Мера або прадмет, якія змяшчаюць у сабе сем якіх-н. адзінак.

    • С. пшаніцы.
  2. Сем коней у адной запрэжцы.

|| прым. семярычны, .

сена, , н.

Скошаная і высушаная трава, якая ідзе на корм жывёле.

|| памянш.-ласк. сянцо, .

|| прым. сянны, .

сена...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да сена, напр. сеназбіральнік, сенакасілка, сенапагрузчык, сенанарыхтоўка, сенапад’ёмнік, сенапрэс, сенаразбіўка, сенасушылка, сенасховішча, сенафураж.

сенажаць, , ж.

  1. Месца, дзе расце трава на сена; луг.

    • Скарыстаць пад с.
    • Пакасіць сенажаці.
  2. Час касьбы.

    • Пачалася с.

|| прым. сенажатны, .