Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самастрэл1, , м.

Від старажытнай зброі для кідання стрэл і камення, якая складаецца з лука з прыкладам і спускавога механізма.

самастрэл2, , м.

  1. Наўмыснае раненне самога сябе з мэтай ухіліцца ад ваеннай службы.

  2. Салдат, які знарок раніў сябе (разм.).

    • Шпіталізаваць самастрэла.

самасуд, , м.

Самачыннае пакаранне каго-н. без ведама ўлад і суда.

|| прым. самасудны, .

  • Самасудная расправа.

самасцвярджэнне, , н.

Сцвярджэнне сябе, сваёй асобы, свайго значэння.

саматканка, , ж.

Адзенне з саматканага палатна.

саматканы, .

Пра тканіну: вытканы ў хатніх умовах саматужным спосабам.

  • Саматканая посцілка.
  • С. абрус.

саматугам, прысл.

  1. На сабе, без дапамогі цяглавай сілы.

    • Араць с.
    • Вазіць торф с.
  2. перан. Сваімі сіламі, без дапамогі.

    • Пракоп с. выбіўся ў людзі.

саматужнік, , м.

Той, хто займаецца вырабам чаго-н. дома; рамеснік.

  • Арцель саматужнікаў.

|| прым. саматужніцкі, .

саматужнічаць, ; незак.

  1. Займаецца саматужным промыслам.

  2. перан. Рабіць што-н. хатнім прымітыўным спосабам.

|| наз. саматужніцтва, .

саматужны, .

  1. Які вырабляецца ўручную або мае адносіны да вытворчасці дамашнім, ручным, не фабрычным спосабам.

    • Саматужныя вырабы.
    • Саматужная майстэрня.
  2. перан. Неарганізаваны, адасоблены, прымітыўны.

    • Саматужныя прыёмы.

|| наз. саматужнасць, .