Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самарушны, ✂.

Тое, што і самаходны.

  • Самарушнае ўстройства.
  • С. экскаватар.

самарэклама, ✂, ж.

Усхваленне самога сябе, сваіх поспехаў, якасцей.

самасад, ✂, м. (разм.).

Тытунь уласнага пасеву і дамашняй апрацоўкі.

  • Курыць с.

|| прым. самасадны, ✂.

самасвядомасць, ✂, ж.

Поўнае разуменне сваёй сутнасці, свайго значэння, сваёй ролі ў жыцці, грамадстве.

  • Нацыянальная с.

самасей, ✂, м.

Тое, што і самасейка.

  • Мак-с.

самасейка, ✂, ж.

Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася.

  • Бяроза-с.

самаспакуса, ✂, ж.

Спакушэнне сябе прыемнымі, але нязбытнымі марамі, надзеямі і пад.

самаспакушэнне, ✂, н. (кніжн.).

Самападман, беспадстаўная ўпэўненасць у тым, што ўсё добра, удачна, паспяхова.

  • Пустое с.

самаспаленне, ✂, н.

Спальванне самога сябе (як адно з праяўленняў фанатызму ці як форма сацыяльнага пратэсту).

самастойны, ✂.

  1. Які існуе асобна ад іншых; незалежны.

    • Самастойная дзяржава.
    • Жыць самастойна (прысл.).
  2. Здольны дзейнічаць сам, па ўласнай ініцыятыве.

    • С. чалавек.
    • Самастойныя паводзіны.
  3. Які робіцца сваімі сіламі або па сваёй ініцыятыве, без пабочнага ўплыву.

    • Самастойнае даследаванне.

|| наз. самастойнасць, ✂.