фізіялогія, ✂, ж.
-
Навука аб жыццядзейнасці арганізма, яго клетак, органаў, функцыянальных сістэм.
-
Сукупнасць жыццёвых працэсаў, што адбываюцца ў арганізме і яго частках.
- Ф. вышэйшай нервовай дзейнасці.
- Ф. дыхання.
-
перан. Грубая пачуццёвасць, секс (разм.).
|| прым. фізіялагічны, ✂.
фізіяномія, ✂, ж. (разм.).
Твар чалавека.
- Непрыемная ф.
- Пацешная ф.
- Ф. мясцовасці, вёскі (перан. знешні выгляд).
фізіятэрапеўт, ✂, м.
Спецыяліст па фізіятэрапіі.
фізіятэрапія, ✂, ж.
Раздзел медыцыны, які вывучае ўздзеянне на арганізм розных фізічных фактараў (святла, цеплыні, вады, электрычнасці і
пад.) і лячэнне хвароб фізічнымі прыроднымі сродкамі.
|| прым. фізіятэрапеўтычны, ✂.
фізкультура, ✂, ж.
Фізічная культура, усебаковае ўмацаванне і ўдасканаленне чалавечага цела пры дапамозе фізічных практыкаванняў.
- Зала для фізкультуры.
- Адпусціць сродкі на фізкультуру.
|| прым. фізкультурны, ✂.
фіксаваць, ✂; незак.
-
Адзначаць на паперы, замацоўваць што-н. у свядомасці (запісваць, запамінаць).
- Ф. усе дробязі.
- Ф. у памяці.
-
Канчаткова ўстанаўліваць.
- Ф. тэрмін склікання нарады будаўнікоў.
-
Сканцэнтроўваць, накіроўваць.
-
Замацоўваць у пэўным становішчы.
-
Апрацоўваць (матэрыял) хімічным рэчывам для замацавання саставу, формы (спец.).
|| зак. зафіксаваць, ✂.
|| наз. фіксаванне, ✂ і фіксацыя, ✂.