Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пухнаты, ✂ (разм.).

  1. Пушысты, мяккі.

    • Пухнатая валошка.
    • Пухнатая шапачка.
  2. Поўны, пухлы.

    • П. тварык.

|| наз. пухнатасць, ✂.

пухнуць, ✂; незак.

Станавіцца круглявым, пакрывацца пухлінай.

  • Ногі пухнуць.

|| зак. успухнуць, ✂ і апухнуць, ✂.

пухоўка​1, ✂, ж.

Пучок мяккіх пушыстых валокнаў, які ўжываецца для пудрання.

пухоўка​2, ✂, ж.

Тое, што і порхаўка.

пуцеабходчык, ✂, м.

Рабочы, які сочыць за спраўнасцю чыгуначных пуцей.

|| ж. пуцеабходчыца, ✂.

пуцеец, ✂, м.

Работнік чыгункі, чыгуначнай гаспадаркі.

пуцейскі, ✂.

Які мае адносіны да чыгуначных пуцей зносін.

  • Інжынер пуцейскай службы.

пуцеправод, ✂, м.

Мост, які праходзіць над дарогай або скрыжаваннем дарог.

|| прым. пуцеправодны, ✂.

пуцеўкладка, ✂, ж.

Укладка рэйкавага пуці.

пуцеўкладчык, ✂, м. (спец.).

Машына для ўкладкі рэйкавага пуці цэлымі звёнамі.