Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пхнуцца, ✂; незак. (разм.).

Ісці, з цяжкасцю.

  • П. з клункамі.

пчала, ✂, ж.

Насякомае, якое перапрацоўвае кветкавы нектар на мёд.

|| памянш. пчолка, ✂.

|| прым. пчаліны, ✂.

  • Пчалінае малачко (сакрэт слінных залоз рабочых пчол, якім яны выкормліваюць лічынак на пэўнай стадыі развіцця; спец.).

пчалавод, ✂, м.

Тое, што і пчаляр.

пчалаводства, ✂, н.

Тое, што і пчалярства.

|| прым. пчалаводны, ✂ і пчалаводчы, ✂.

  • Пчалаводны інвентар.
  • Пчалаводчая гаспадарка.

пчальнік, ✂, м.

Тое, што і пасека (у 2 знач.).

пчаляр, ✂, м.

Чалавек, які займаецца пчалярствам.

пчалярства, ✂, н.

Развядзенне пчол як галіна сельскай гаспадаркі.

|| прым. пчалярскі, ✂.

  • П. інструмент.
  • Пчалярская справа.

пчолалячэнне, ✂, н. (спец.).

Лячэнне ўкусамі пчол (пчаліным ядам).

пчолатэрапія, ✂, ж. (спец.).

Тое, што і пчолалячэнне.

пшаніца, ✂, ж.

Хлебны злак, а таксама зерне яго, якое ідзе на выраб белай мукі.

  • Азімая п.
  • Насенная п.

|| памянш. пшанічка, ✂.

|| прым. пшанічны, ✂.