Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пуга, ✂, ж.

Прымацаваны да пугаўя кавалак спецыяльна звітай вяровачкі або сырамяці, якім паганяюць жывёлу.

  • Раменная п.

◊

  • Як пугаю па вадзе (разм.) — без пэўнага выніку, без знаку.

|| памянш. пужка, ✂.

  • Слаўную пужку звіў.

пугаўё, ✂, н.

Дзяржанне, да якога прымацоўваецца пуга.

пугач, ✂, м.

Дзіцячая цацка ў выглядзе пісталета.

пуд, ✂, м.

Руская мера вагі, роўная 16,38 кілаграма.

  • Пуд солі з’есці з кім-н. (пражыць разам доўгі час і добра азнаёміцца з кім-н.; разм.).

|| памянш. пудзік, ✂.

пудзель, ✂, м.

Парода пакаёвых сабак з кучаравай шэрсцю.

пудзіла, ✂, н.

  1. Чучала для адпужвання птушак у агародах, садах.

  2. перан. Пра чалавека, які адпужвае сваім выглядам, а таксама пра чалавека, вычварна, безгустоўна апранутага (разм.).

  3. Тое, чым (той, кім) палохаюць, прадмет боязні боязі, страху.

пудзіцца, ✂; незак.

Пужацца, палохацца (звычайна пра жывёлу).

|| зак. спудзіцца, ✂, напудзіцца, ✂ і успудзіцца, ✂.

пудзіць, ✂; незак.

Страшыць, пужаць (жывёлу); пужаючы, разганяць, адганяць адкуль-н.

  • Машыны пудзілі жывёлу.
  • П. варон.

|| зак. спудзіць, ✂, напудзіць, ✂ і успудзіць, ✂.

пудла, ✂, н. (разм.).

Промах у стральбе, няўдалы стрэл.

◊

  • Даць пудла (разм.) — 1) не пацэліць, прамахнуцца; 2) зрабіць памылку.

пудовік, ✂, м.

Пудовая гіра.