Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыдумка, ✂, ж. (разм.).

Тое, што прыдумана, выдумка.

  • Здатны на розныя прыдумкі.

прыдумшчык, ✂, м. (разм.).

Той, хто прыдумляе (у 2 знач.), выдумшчык.

  • Не верце гэтаму прыдумшчыку.

|| ж. прыдумшчыца, ✂.

прыдуркаваты, ✂.

Дурнаваты, бесталковы.

  • П. дзяцюк.
  • П. выгляд.

|| наз. прыдуркаватасць, ✂.

прыдушаны, ✂.

Пра голас, гукі: прыглушаны, здаўлены.

  • П. шэпт.

|| наз. прыдушанасць, ✂.

прыдушыць, ✂; зак.

Прыціснуўшы, задушыць.

  • П. кураня.

|| незак. прыдушваць, ✂.

прыдыханне, ✂, н.

Гук, які суправаджае маўленне пры выдыху, а таксама (спец.) гук мовы, які ўтвараецца трэннем паветра аб ненапружаныя галасавыя звязкі.

|| прым. прыдыхальны, ✂.

прыезджы, ✂.

Які прыехаў адкуль-н., не тутэйшы.

  • Пакой для прыезджых (наз.).

прыемны, ✂.

  1. Які прыносіць задавальненне, радасць.

    • П. пах.
    • Прыемная навіна.
    • П. ўспамін.
    • Прыемна (прысл.) слухаць.
  2. Які выклікае сімпатыю, прывабны.

    • П. чалавек.
    • Прыемная ўсмешка.

|| наз. прыемнасць, ✂.

прыесціся, ✂; зак.

  1. Надакучыць ад частага ўжывання, аднастайнасці (пра ежу).

    • Штодзённы кісель ужо прыеўся.
  2. перан. Страціць цікавасць для каго-н.

    • Яго анекдоты ўжо ўсім прыеліся.

|| незак. прыядацца, ✂.

прыехаць, ✂; зак.

Прыбыць, перамяшчаючыся на чым-н.

  • П. на аўтобусе.
  • П. дамоў.

|| незак. прыязджаць, ✂.

|| наз. прыезд, ✂.